Суддзя Добрушскага раёну Святлана Лук’янава пакарала 1 годам калоніі агульнага рэжыму рэпера Яўгена Пятрова за абразу Лукашэнкі, паведамляе «Гомельская вясна».
Абразу следчыя знайшлі ў песні аўтарства маладзёна.
Яўген Пятроў віны не прызнаў, бо ў песні, якую ён напісаў летась падчас выбарнай кампаніі, не было абразы, бо пасля абразлівага слова стаяў пытальнік, а значыць, ён проста ставіў пытанне наконт разумовых здольнасцяў кіраўніка Беларусі.
Яўген – грамадзянін Расеі і пасля адбыцця пакарання будзе дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі.
Ці будзе маладзён падаваць апеляцыю на рашэнне раённага суду невядома, бо падчас працэсу ён адмовіўся ад паслуг адваката.
МГМ, belsat.eu