Таксама стала вядома, калі пададуць заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне свята.
22 студзеня ў сядзібе Партыі БНФ адбылося пашыранае пасяджэнне аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. На нарадзе абмеркавалі пытанні плану і арганізацыі масавай акцыі ў Менску з нагоды юбілею.
Падчас эмацыйнага абмеркавання чальцы аргкамітэту зацвярдзілі склады некалькіх працоўных групаў – міжнароднай, культурніцкай, падрыхтоўкі шэсця і г. д.
Аляксей Янукевіч агучыў тэкст заяўкі ў Менгарвыканкам, які ўтрымліваў план на 25 сакавіка.
14:00…14:45 – Збор на плошчы Якуба Коласа
14:45…16:00 – Шэсце да плошчы Свабоды
16:00…18:00 – Мітынг-канцэрт на Плошчы Свабоды
Мікола Статкевіч узняў пытанне аб новай назве святочнага шэсця, сярод варыянтаў гучалі словы «марш» ды «шлях». У выніку, большасць прагаласавала за назву «Свята Незалежнасці».
Тэкст і фота – Васіль Русецкі