На Вялікдзень «Белсат» арганізуе трансляцыю набажэнства з Вострай Брамы ў Вільні


У нядзелю, 12 красавіка, а 15:30 вы зможаце паглядзець святую імшу ў наўпроставым эфіры: праз спадарожнік, на belsat.eu або на YouTube. Заставайцеся ўдома і святкуйце з «Белсатам»!

Справка

Падрабязную тэлепраграму спраўджвайце па спасылцы (расклад знаходзіцца пад вакном онлайну).

Адпраўляць набажэнства будзе ксёндз Юзэф Макарчык. Яно пройдзе на трох мовах: беларускай, літоўскай і польскай. Трансляцыю можна глядзець праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн на нашым сайце belsat.eu або на YouTube.

Што яшчэ можна будзе паглядзець на «Белсаце» ў велікодныя святы?

Ток-шоу «Кожны з нас»: гісторыі ацалення

калі: 10 красавіка

У пятніцу перад каталіцкім Вялікаднем у студыі ток-шоу «Кожны з нас» прагучаць гісторыі беларусаў, якія траплялі ў крытычныя жыццёвыя сітуацыі, але дзівосным чынам выходзілі з іх.

Дакументальны фільм «Пра людзей і звяроў»

калі: 11 красавіка

Свежая дакументальная стужка (2019 г.) ад нашых заходніх суседзяў – гісторыя сям’і Яна ды Антаніны Жабіньскіх, якія шмат гадоў даглядалі звяроў у Варшаўскім заапарку, у тым ліку і падчас Другой сусветнай вайны.

«Belsat Music Live». Premium-выданне з гуртом «Молчат дома»

калі: 11 красавіка

Чэшскія фільмы-казкі

калі: 12 і 19 красавіка

Для дзяцей мы пакажам цудоўныя чэшскія фільмы-казкі: 12 красавіка – «Каронны прынц» («Korunní Prince», 2015 г.), а 19 красавіка – «Прынцэса і паўкаралеўства» («Princezna a půl království», 2019 г.).

Шоу «Я не буду гэтага есці»

калі: 12 і 19 красавіка

У нашым кулінарна-тэрапеўтычным шоу «Я не буду гэтага есці» сваймі траўмамі дзеляцца ўкраінская акторка Руслана Пісанка і беларуская фуд-коўч Ксенія Вяцкая.

Мастацкі фільм «Напраўляць, пакуль жывыя»

калі: 17 красавіка

Фільм пра Парыж, каханне, кар’еру і трансплантацыю сэрца з Эманюэль Сэнне (акторкай, вакалісткай, мадэллю, жонкай Рамана Паланскага) у галоўнай ролі.

Дакументальны фільм «Мядовая зямля»

калі: 18 красавіка

Македонская стужка 2019 г., двойчы намінаваная на «Оскар». Неверагодна прыгожы аповед пра тое, як трэба (і як не трэба) абыходзіцца з прыродай.

Больш прапановаў, а таксама дакладныя гадзіны паказаў – у тэлепраграме.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў