На дазволенай ўладамі акцыі затрымалі трох анархістаў

ВІДЭА

Абноўлена. Жонка Вячаслава Касінерава Марына Насенка паведаміла пра вызваленне мужа. Два іншых затрыманых анархіста знаходзяцца ў Цэнтральным РУУСе Менску.


На санкцыяваным мітынгу незалежных прафсаюзаў у менскім Кіеўскім парку затрымалі трох анархістаў, сярод якіх Вячаслаў Касінераў.

Момант затрымання трапіў у камеру аператара «Белсату». На кадрах бачна, як асобы ў цывільным вядуць анархістаў у сіні мікрааўтобус.

На самім мітынгу анархістам не далі выступіць.

Жонка Касінерава Марына Насенка ў каментары нашаму каналу адзначыла:

«Мітынг планаваўся быць незалежным, але людзям, якія хацелі выступіць, анархістам, не далі слова. Хацелі казаць пра праблемы ў Беларусі, пра палітзняволеных, пра тое, пра што варта казаць тут і зараз <…> У прынцыпе затрымалі тых, хто не пажадаў падпарадкоўвацца сістэме, гуляць па іхных правілах, хто хацеў агучыць сапраўдныя праблемы Беларусі. Тыя, хто не перашкаджае, хто ловіць костку як сабачка, хто згодны гуляць па гэтых правілах, там засталіся».

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары