МЗС: Беларускіх грамадзянаў сярод пацярпелых ад выбухаў у Тайландзе няма


На курортах у Тайландзе ўзарвалі 12 бомбаў.

Абноўлена. Беларускіх грамадзянаў сярод пацярпелых у выніку выбухаў у Тайландзе няма. Пра гэта распавёў другі сакратар амбасады Беларусі ў Вʼетнаме Зміцер Гіль.


У пяці правінцыях Тайланду, пачынаючы з вечара 11 жніўня, адбыліся 12 выбухаў, у выніку якіх загінулі чатыры асобы. Больш за 30 асобаў параненыя. Бомбы спрацавалі на папулярных курортах, уключаючы Хуахін і Пхукет.

Ніводная з узброеных груповак не ўзяла на сябе адказнасць за выбухі. Паводле ўладаў Тайланду, выбухі не маюць адносінаў да ісламскага тэрарызму. Прадстаўнік паліцыі сцвярджае, што гаворка ідзе не пра тэракты, а пра «мясцовы сабатаж».

Міністэрства замежных справаў Беларусі сочыць за сітуацыяй у сувязі з выбухамі на курортах Тайланду.

«МЗС уважліва адсочвае сітуацыю. Высвятляецца, ці ёсць грамадзяне Беларусі сярод пацярпелых», – адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі беларускага вонкавапалітычнага ведамства Дзмітрый Мірончык.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, БелаПАН, Meduza.io

Стужка навінаў