Міністэрства юстыцыі ЗША распавяло пра затрыманне расейскага агента ўплыву


У Вашынгтоне затрыманая 29-гадовая расейка Марыя Буціна – яе падазраюць у працы на ўлады Расеі.

Сама Буціна праз свайго адваката заявіла, што не так даўно атрымала ступень магістра ў адным з амерыканскіх універсітэтаў, і нічыім агентам не з’яўляецца.

Як сцвярджае міністэрства юстыцыі ЗША, Буціна з 2015 года па люты 2017 гады працавала на высокапастаўленага чыноўніка расейскага ўрада, які пасля стаў адным з кіраўнікоў расейскага цэнтрабанка.

Імя чыноўніка ведамства не прыводзіць, адзначаючы толькі, што ў красавіку 2018 гады ён трапіў пад санкцыі ЗША. У Расеі Марыя Буціна была вядомая як памочніца сенатара Аляксандра Торшына, а таксама як сябра праўлення грамадскай арганізацыі «Права на зброю».

Буціну затрымалі ў нядзелю, слуханні аб яе арышце прызначаныя на сераду. Па версіі амерыканскага следства, яна спрабавала працаваць у ЗША як агент уплыву Расеі. У прыватнасці, яна развівала адносіны з грамадзянамі ЗША і арганізацыямі, якія маюць уплыў на амерыканскую палітыку з мэтай прасоўваць інтарэсы Расеі.

ІІ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў