Гэта адзіны інцыдэнт з затрыманнем за сённяшні выбарчы вечар.
На непаўнагадовага хлопца склалі адміністрацыйны пратакол, нібыта за тое, што ён удзельнічаў у арганізацыі пратэсту, трымаўшы бел-чырвона-белы сцяг і казаў нешта «горшае, чым “Жыве Беларусь”».
Маладзёна адвялі ў міліцэйскую маршрутку. Праз некаторы час яго адпусцілі, нават не даўшы падпісаць паперы.
Што будзе са справай Ягора Скрабнеўскага пакуль невядома. Магчыма, яго чакае штраф.