Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджам Кентам, паведамляе прэсавая служба МЗС.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку і шляхі далейшага развіцця беларуска-амерыканскіх дачыненняў.
Візіт памочніка дзяржсакратара ЗША ў Менск стаў другім цягам бягучага году. Першы візіт Кент здзейсніў у нашую краіну ў сакавіку сёлета. Тады Менск афіцыйна праінфармаваў амерыканскую дэлегацыю пра адмену абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску, якая дзейнічалі з 2008 года. Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў надзею, што гэты крок будзе спрыяць далейшай нармалізацыі стасункаў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі.
СК belsat.eu