Лукашэнка запэўніў Фазэля, што ў Беларусі няма небяспекі для правядзення ЧС па хакеі


Лукашэнка прымае кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею ў Палацы незалежнасці. Рэнэ Фазэль прыляцеў у Менск абмеркаваць сітуацыю, якая адбываецца ў Беларусі, і магчымасці правядзення чэмпіянату свету.

На сустрэчы з Фазэлем Лукашэнка заявіў, што небяспекі для правядзення ЧС-2021 у Беларусі няма.

«Як прэзідэнта Федэрацыі і асабістага сябра Беларусі хачу запэўніць, што ніякай небяспекі ні па якіх пытаннях у Беларусі няма і не будзе – ні па каронавірусе, ні з пункту гледжання палітычнай бяспекі або фізічнай бяспекі людзей, якія жывуць тут і прыязджаюць да нас як госці.

У нас пратэстоўцы ды іншыя незадаволеныя не штурмуюць урадавыя ўстановы і Капітоліі ў Беларусі, у нас цалкам нармальная абстаноўка з пункту гледжання развіцця дэмакратычных працэсаў. І, Рэнэ, гэта галоўная прычына незадаволенасці асобнымі палітыкамі ў Еўропе Беларуссю.

Думаю, што мне няма неабходнасці пераконваць вас у тым, што ў Беларусі ўсё нармальна. Ты сам чалавек дасведчаны, сам – палітык, разумееш, што адбываецца. Мяне хочуць абвінаваціць у тым, што я абараняю сваю краіну і сваіх людзей, але мяне для гэтага і абралі. Я абавязаны забяспечыць грамадскую, унутраную і вонкавую бяспеку людзей і дзяржавы. Можа быць, мае дзеянні ў сувязі з гэтым камусьці на Захадзе не падабаюцца, але гэта іх перавагі», – запэўніў Фазэля Лукашэнка, перадае ягоная прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што яны разам з Фазэлем перахварэлі на каронавірусую інфекцыю, таму могуць вітацца і размаўляць як заўгодна.

«Мы з табой перахварэлі на ўсялякія хваробы – можам вітацца як заўгодна. Напэўна, мы паспяхова перанеслі гэтую хваробу, і надалей нам будзе лягчэй. Я лічу, што самая лепшая вакцына ад каронавіруса – гэта перанесеная чалавекам хвароба: тады выпрацоўваецца імунітэт», – дадаў Лукашэнка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў