Лукашэнка пра «Белсат»: Што ў нас там ёсць, нейкі «Белсат»? Польшча транслюе нейкія каналы?


Падчас «Вялікай размовы» кіраўнік Беларусі, адказваючы на пытанне Змітра Лукашука з «Еўрарадыё» і разважаючы пра інфармацыйную бяспеку і крытыку з боку незалежных медыяў, згадаў наш тэлеканал.

«Вось вы ў Польшчы зарэгістраваныя. Чаму да гэтага часу ў Польшчы сустракаюцца мапы, дзе польская мяжа праходзіць пад Менскам. Рытарычнае пытанне. Не павінна быць аднабока. Так, напэўна, ёсць праблемы з Усходам. Але яшчэ больш праблемаў з Захадам. Расея не ўстанаўлівае ракеты за Масквой, каб іх нацэліць на Беларусь. А навошта Польшчы гэта?..

Што ў нас там ёсць, нейкі «Белсат»? Польшча транслюе нейкія каналы?

Я не хачу вайны. Я называю сваю апазіцыю гэтак званаю, бо гэта не апазіцыя, а некаторыя ашалелыя ёсць. Думаюць, што вайнушку развяжуць, дэстабілізуюць. Калі я буду прэзідэнтам, я не дазволю. Я вас першым кіну ў поле дэстабілізацыі. Вы не будзеце з экранаў і з Польшчы гаварыць, што ў нас тут дрэнна. Я вас у гэтае полымя кіну».

Выказаўся Лукашэнка і пра расейскія выданні, якія яго крытыкуюць: «Мы, канешне, разумеем нетрадыцыйную арыентацыю гэтых газет».

«Калі мы створым такія сайты і пачнем дзяўбаць вас? Ды я не чытаю гэта і не раю. А я чытаю, бо людзі чытаюць, асабліва ў Расеі. Мы дамовіліся аб тым, што нам не варта ісці гэтым шляхам і брудам паліваць адзін аднаго. Ён [Пуцін] мае рацыю ў тым, што Расея вялізная і розная. Ён мне часта пра гэта кажа, калі я пачынаю яго папракаць».

Цалкам сачыць за «Вялікай размовай» можна ТУТ.

ДР/КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары