Лукашэнка: «Перавароту ў краіне не будзе. Майдану – тым больш»


Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па актуальных грамадска-палітычных пытаннях, перадае прэс-служба кіраўніка краіны.

Сёння 10 чэрвеня на нарадзе па актуальных грамадска-палітычных пытаннях Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пільна сочыць за сітуацыяй у краіне. Ён папрасіў Лідзію Ярмошыну дакладаць аб усім, што адбываецца падчас выбарчай кампаніі.

«Я ўсё бачу. Галоўнае, вы не перажывайце. У патрэбны час, у патрэбным месцы мы ўсіх прывядзем у пачуцці. Перавароту ў краіне не будзе. Майдану – тым больш», – сказаў ён.

Лукашэнка паабяцаў ЦВК дапамогу і падтрыманне падчас выбарчай кампаніі, асабліва датычна тэхнічнага боку.

На нарадзе прысутнічалі Ігар Сергіенка, Наталля Качанава і Віктар Шэйман.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў