IT-універсітэт налета мае прыняць 180 студэнтаў


Першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын падчас нарады ў Лукашэнкі па пытаннях развіцця ў лічбавай сферы, прапанаваў стварыць у нашай краіне «хайтэк-універсітэт». На думку Турчына гэта абумоўлена неабходнасцю арганізацыі падрыхтоўкі кадраў новай фармацыі, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

«Сусветная эканоміка пад уплывам IT-тэхналогіяў мае зусім іншы выгляд. Зʼяўляюцца новыя галіны, якія генеруюць прыбыткі, практычна не выкарыстоўваючы традыцыйныя рэсурсы і механізмы. І ў гэтым ключавую ролю адыгрывае чалавечы капітал. Беларусь заўсёды славілася сваймі людзьмі, а наша адукацыя заўсёды шанавалася на постсавецкай прасторы», – адзначыў Аляксандр Турчын.

Hавiны
«Ад азоў да электроннага ўраду». Лукашэнку даклалі аб развіцці IT
2019.10.14 12:23

Віцэ-прэм’ер Турчын заўважыў, што адною з мэтаў стварэння ўніверсітэту з’яўляецца перадухіленне ад’езду таленавітай моладзі.

Прапанову ад стварэнні адмысловага ўніверсітэту, які мае быць скіраваны на падрыхтоўку спецыялістаў у лічбавых сектарах эканоміцы падтрымалі прадстаўнікі IT супольнасці, а таксама прадстаўнікі БДУ і БДУІР.

Заснавальнікамі IT-універсітэту стануць Парк высокіх тэхналогіяў, БДУ, БДУІР і асобныя кампаніі – рэзідэнты ПВТ. ВНУ мае пачаць набор студэнтаў ужо ў наступным годзе. Плануецца што налета набор складзе 180 абітурыентаў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў