Лукашэнка паедзе ў Маскву да інаўгурацыі, візіт у Рыгу скасаваны


Прэзідэнты Расеі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустрэнуцца ў Маскве ў бліжэйшыя два тыдні. Пра гэта ў 31 жніўня заявіў журналістам прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«Тэрміны ўзгадняюцца, але два прэзідэнты ўчора дамовіліся, што гэта адбудзецца ў бліжэйшыя тыдні. Цягам пары тыдняў дакладна сустрэча адбудзецца», – сказаў прадстаўнік Крамля, адказваючы на пытанне аб тэрмінах візіту Лукашэнкі ў Маскву для перамоваў з Пуціным.

Абноўлена
Лукашэнка старшыні Вярхоўнага суду – падключыцеся да змены канстытуцыі
2020.08.31 13:59

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс пракаментаваў планаваны візіт Лукашэнкі ў Латвію.

«З прычыны апошніх падзеяў у Беларусі і таго, што Латвія і іншыя краіны Еўрапейскага Звязу не прызнаюць вынікаў выбараў, візіт немагчымы і зняты з парадку дня», – цытуе міністра замежных справаў Латвіі радыё «Свабода».

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца цягам 2 месяцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, паведамлялі ў ЦВК 19 жніўня.

9 жніўня ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, якія былі не прызнаныя ЕЗ і ЗША. У Маскве заявілі, што прызнаць легітымнасць апошніх выбараў. Ад 9 жніўня ў Беларусі працягвацца масавыя пратэсты на знак нязгоды з афіцыйнымі вынікамі выбараў.

belsat.eu

Стужка навінаў