Ліст з «хіміі»: Асуджаных пад пагрозамі павялі на датэрміновае галасаванне


Чытач нашага сайту распавёў, як прымушаюць галасаваць асуджаных на «хімію».

Мужчына, які сцвярджае, што адбывае пакаранне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу, напісаў на скрынку нашага сайту.

«Сёння нас, асуджаных, прымусова пад пагрозамі скласці парушэнне вадзілі на датэрміновае галасаванне. Усе ведаюць, што гэта парушэнне правоў, і ніхто нічога не можа зрабіць, усе баяцца. Прашу вас распавесці пра гэта», – напісаў чытач.

Заахвочваем вас дасылаць нам свае гісторыі на адрас belsat.eu@gmail.com

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў