Лаўроў пахваліў Беларусь за пазіцыю ў рамках Усходняга партнёрства


Масква шануе цвёрдую пазіцыю Беларусі ў рамках Усходняга партнёрства па пытанні стаўлення да Расеі. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю СТВ.

«Мы бачым жаданне некаторых краінаў ЕЗ выкарыстоўваць Усходняе партнёрства ў антырасейскіх мэтах. Іх не большасць, але яны досыць агрэсіўна сябе паводзяць, гэта ў тым ліку выявілася ў выступе прэмʼер-міністра Вялікай Брытаніі Тэрэзы Мэй», – адзначыў Лаўроў.

Аднак, па словах Лаўрова, большасць чальцоў ЕЗ усё ж такі разумеюць, што гэта «контрпрадуктыўна».

«Мы вельмі ацанілі цвёрдую пазіцыю Беларусі супраць падобных спробаў. І ў тым, што ў выніковай дэкларацыі, нягледзячы на ​​жаданне некаторых удзельнікаў, не змяшчаецца нейкіх тагасветных рэчаў, якія не датычацца непасрэдна адносінаў з краінамі ЕЗ, мы бачым вялікую ролю Беларусі, якая не дазволіла зрабіць гэты працэс палітызаваным, ідэалагізаваным», – падкрэсліў кіраўнік МЗС Расеі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў