Кастусь Жукоўскі і Ларыса Шчыракова абскардзілі буйныя штрафы


17 красавіка гомельскія журналісты-фрылансеры накіравалі касацыйныя скаргі ў абласны суд. Яны аспрэчваюць пастановы суддзі суда Цэнтральнага раёну Гомля Аляксея Піскунова, які пакараў іх буйнымі штрафамі за супрацу з«Белсатам».

15 красавіка суд прызнаў абодвух журналістаў вінаватымі ў «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ» і аштрафаў на 7,5 мільёнаў рублёў кожнага (па 35 базавых велічыняў).

На знак пратэсту на пачатку пасяджэння Жукоўскі надзеў на рот павязку і адмовіўся даваць тлумачэнні ды адказваць на пытанні суддзі, бо ён не задаволіў хадайніцтва Жукоўскага, каб яго інтарэсы юрыст Леанід Судаленка. Таксама суддзя не дазволіў журналісту скарыстацца паслугамі бясплатнага дзяржаўнага адваката.

Сёлета фрылансера Кастуся Жукоўскага ўжо сёмы раз пакаралі штрафам за супрацу з «Белсатам». Пасля суду на знак пратэсту Кастусь Жукоўскі зашыў сабе рот.

ДР, belsat.eu паводле baj.by

Стужка навінаў