Кампаніі групы «Сафмар» расейскага алігарха Міхаіла Гуцырыева плануюць паставіць у лютым у Беларусь каля 450 тыс. тонаў нафты. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў кангламераце «Сафмар».
100 тысяч тонаў будзе пастаўлена ў Беларусь па чыгунцы, а яшчэ 350 тысяч «Сафмар» паставіць па нафтаправодзе.
Раней «Сафмар» і «Транснефть», якая кіруе нафтаправодам «Дружба», заяўлялі пра планы паставіць у нашу краіну толькі 250 тысяч тонаў.
У студзені «Сафмар» накіравала ў Беларусь 500 тысяч тонаў. Астатнія расейскія кампаніі спынілі свае пастаўкі ў нашу краіну.
Нагадаем, што дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што амерыканскія вытворцы гатовыя забяспечыць Беларусь нафтай на 100 адсоткаў паводле канкурэнтных цэнаў.
МГ belsat.eu