Каля Марыупалю вайскоўцы сабралі ялінку з боепрыпасаў баевікоў


Фота: facebook.com/pressjfo.news/

Украінскія вайскоўцы, якія абараняюць пазіцыі на Марыупальскім кірунку, сабралі імправізаваную ялінку з боепрыпасаў. Міны, снарады і гранаты прыляцелі з боку баевікоў.

Падчас збору ялінкі.
Фота: facebook.com/pressjfo.news/

Вышыня ялінкі складае амаль два метры, паведамляе штаб аперацыі Аб’яднаных сілаў.

«Гэта ўсе боепрыпасы забароненыя Менскімі пагадненнямі. І збіралі іх толькі дваццаць хвілінаў. Але калі б нам паставілі заданне пабудаваць дрэва вышынёй 10 футаў (3,04 метраў, – Заўвага «Белсат»), мы б выдаткавалі б не больш за 4-5 гадзінаў, збіраючы варожыя боепрыпасы», – сказаў старшы афіцэр вайсковай часткі Вячаслаў.

Паводле афіцэра, гэты навагодні падарунак украінскія абаронцы Азоўскай вобласці гатовыя перадаць баевікам любым чынам на прызначаным ім участку лініі фронту.

Невялікая частка таго, што прыляцела на пазіцыі ад сепаратыстаў. Фота –

ОК belsat.eu

Стужка навінаў