Іран хоча набываць БелАЗы і беларускія электробусы


БелАЗы на парадзе на Дзень незалежнасці ў Менску летась. Фота – Віктар Драчоў/ТАСС/Forum

Пра гэта ў чацвер паведаміў амбасадар Ірану ў Беларусі на сустрэчы з журналістамі.

31 траўня Мастафа Авэйсі распавёў, што ў цяперашні час Менск і Тэгеран вядуць перамовы аб пастаўках у Іран тэхнікі БелАЗ у Іран і беларускіх электробусаў.

Таксама дыпламат дадаў, што распачаліся перамовы па тэхнічных і фінансавых пытанняха аб зборцы ў Беларусі іранскіх аўтаў.

«Атрымалі дамоўленасць па зборцы аўтамабіляў пад назвай Dena. На дадзеным этапе вядуцца тэхнічныя перамовы, фінансавыя пытанні абмяркоўваюцца», – заявіў Авэйсі.

«Інтэрфакс» піша, што ў траўні 2016 года Iran Khodro і «Юнісан» падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, які стаў часткай стратэгіі іранскай кампаніі па пашырэнню экспартных рынкаў. У найбліжэйшыя пяць гадоў на ЗАТ «Юнісан» выпусцяць 5 тыс. аўтаў.

«Мы спадзяемся ўбачыць новае пакаленне іранскіх аўтамабіляў у Беларусі да канца 2018 года», – адзначыў Авэйсі.

Прадпрыемства «Юнісан» знаходзіцца побач з Менскам. Заснаванае ў 1996 годзе як беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства Ford Union, а ў 2000-м пасля ўнясення змяненняў у заканадаўстве краіны Ford прыняў рашэнне аб сыходзе з беларускага рынку. У тым жа годзе кампанія была ператворана ў СП ЗАТ «Юнісан».

У 2006–2013-м гадах у Беларусі ўжо збіралі іранскія аўтамабілі «Саманд» – таксама на «Юнісоне». Аднак, праект згарнулі з-за канфлікту інтарэсаў асноўных акцыянераў. Цягам 7 гадоў у Беларусі выпусцілі толькі каля двух тысячаў аўтаў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары