Палкоўнік міліцыі Сяргей Волкаў
Відэа з брутальным затрыманнем пасля Маршу недармаедаў у Магілёве шакавала беларусаў.
Belsat.eu распазнаў міліцыянта, які кіраваў затрыманнем, больш падобным да выкраданне. Ён бачны на 01:32 відэазапісу затрымання, гэта намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкаму, палкоўнік міліцыі Волкаў Сяргей Сямёнавіч.
Людзі заблакавалі дарогу не міліцэйскаму аўту, якое ў выніку звезла затрыманага ўдзельніка акцыі, у той час як міліцыянты пачалі затрымліваць іншых асобаў.
На пытанне журналіста «Белсату», што адбываецца і на прапанову прадставіцца Сяргей Волкаў толькі паўтараў: «Не перашкаджайце, не перашкаджайце, не парушайце правілы».
Сяргей Волкаў (справа)
Пасля Маршу ў Магілёве недармаедаў, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», затрымалі 8 асобаў.
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu