У інтэрнэце з’явіліся здымкі інтэр’ера катэджу і прылеглай тэрыторыі пісьменніцы, які купіла на грошы ад Нобэлеўскай прэміі.
Фатаграфіі катэджу ў Сілічах зрабіла журналістка «Народнай волі» Алена Малочка падчас падрыхтоўкі артыкулу для газеты. Пазней Алена размясціла іх у сваім Facebookʼу, адкуль здымкі трапілі ў іншыя медыі. Праз некаторы час допіс стаўся недаступны.
«Унутры пахне смалой, травой і трохі аўчынай – зрэшты, гэта ўжо вынік гаспадарскіх пераваг у дызайне. Дом Алексіевіч аформлены ў рустыкальныя стылі, тут няма месца сінтэтыкі і падробцы», – падзялілася журналістка сваймі ўражаннямі.
На Нобэлеўскую прэмію Святлана Алексіевіч набыла таксама кватэру ў Менску (у гэтак званым доме Чыжа).