Пра гэта новы трэнер «Дняпра» Вячаслаў Ляўчук заявіў у інтэрв’ю клубнаму сайту.
«Замежны збор – гэта не раскоша, а неабходнасць. Ніхто не кажа, што трэба ляцець у Турцыю, аднак можна знайсці добры варыянт правядзення збораў у краіне з больш мяккім кліматам, напрыклад той жа самы Крым. Таму хацелася б, каб нашаму генеральнаму дырэктару ўсё ж такі дапамаглі ў арганізацыі такіх вучэбна-трэніровачных збораў для каманды», – сказаў Ляўчук.
З 2014 года, пасля анексіі Расеяй, у дачыненні да Крыма дзейнічаюць міжнародныя санкцыі. (з боку ЕЗ і ЗША). Улады Беларусі таксама не прызналі Крым расейскім.
Важна, што футбольныя федэрацыі УЕФА і ФІФА не дазваляюць крымскім камандам удзельнічаць у міжнародных турнірах як асобна, так і пад эгідай расейскага футбольнага саюза. Фактычна гэта пазбаўляе крымскія каманды прафесійнага статусу.
СА, belsat.eu