«Фальшывы транзіт», альбо як на санкцыях Расеі працягваюць зарабляць у Беларусі


Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) раскрыла чарговую махлярскую схему паставак еўрапейскай прадукцыі ў Расею з Беларусі з дапамогай так званага «фальшывага транзіту».

Паводле расейскага ведамства з траўня па лістапад у Беларусь было завезена чатыры партыі свінога тлушчу з Нямеччыны агульнай вагой 83 тоны. Пастаўнікі заявілі, што транзітам праз Расею перавязуць тлушч да абхазскага грузаатрымальніка ТАА «Залаты мост». Аднак на справе Расею пакінулі толькі дзве партыі, адзначае ведамства. Як мяркуюць у Рассельгаснаглядзе, дзве іншыя партыі былі рэалізаваныя ў Расеі.

Гэта не першы выпадак, калі з Беларусі прадукцыя з ЕЗ паступае ў Расею і рэалізоўваецца ў абход санкцыям. Летась расейская мытня паведамілі пра раскрыццё найбуйнейшай сеткі паставак на тэрыторыю краіны прадуктаў, вырабленых у Еўразвязе. У схеме былі задзейнічаныя як мінімум 29 кампаніяў. З пачатку 2015 году яны перавялі тром беларускім контрагентам толькі за гародніну і садавіну каля 125,7 мільёнаў долараў ЗША.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў