З 27 сакавіка ў па ўсёй Беларусі адбыліся праверкі месцаў масавага знаходжання людзей, агулам было праверана 160 аб’ектаў. Вынік несуцяшальны.
«Па выніках праведзеных маніторынгаў выяўлена 1062 парушэння патрабаванняў прамысловай бяспекі. З выяўленых парушэнняў 71 уплывае на бяспечную эксплуатацыю небяспечных аб’ектаў і стварае пагрозу ўзнікнення надзвычайных сітуацый пры іх эксплуатацыі. У дачыненні да дадзеных небяспечных абʼектаў вынесена 37 прапаноў аб іх прыпыненні», – паведамляе Дзяржпрамнагляд.
Самыя распаўсюджаныя парушэнні: неажыццяўленне вытворчага кантролю за выкананнем патрабаванняў прамысловай бяспекі пры эксплуатацыі небяспечных аб’ектаў; не прадстаўляюцца штогадовыя графікі тэхнічнага абслугоўвання і рамонту абʼекта газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання; не прадстаўлены акты спраўнасці зазямлення і маланкааховы, не праводзіцца праверка сігналізатараў загазаванасці; ахоўнікі, у памяшканні якіх выведзеная аварыйная сігналізацыя з дахавай кацельні і сігнал з кабіны ліфта, не ведаюць парадак дзеянняў пры паступленні аварыйнага сігналу Вельмі праблемнай выявілася эксплуатацыя ліфтаў.
Парушэнні былі знойдзеныя як на старых абʼектах, так і на тых, што зусім нядаўна пачалі сваю працу. Цяпер там вядуцца працы па ліквідацыі недахопаў.
МНС зрабіла адмысловую інтэрактыўную мапу, дзе кожны можа азнаёміцца з вынікамі праверак.
Нагадаем, што масавыя праверкі пачаліся пасля пажару ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня», што ў расейскім Кемерава. Па афіцыйных звестках у выніку пажару загінула 64 асобы, большасць з іх дзеці.
ГА, belsat.eu