Дзве студэнткі ды святар пачалі галадоўку, каб падтрымаць блогера Лосіка


Ігар Лосік.
Фота: Радыё «Свабода»

Праваслаўны святар і дзве студэнткі БДМУ пачалі галадаванне, каб падтрымаць палітвязня Ігара Лосіка, які галадуе больш як месяц.

Як паведамляе «Рупар БГМУ», дзве студэнткі Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту Маргарыта Трафімовіч і Элеанора Арзуманян абвесцілі пра галадоўку на знак салідарнасці з Ігарам Лосікам. Дзяўчыны маюць надзею, што такім чынам пераканаюць Ігара Лосіка спыніць галадаванне.

Hавiны
Больш за 5000 хрысціянаў Беларусі падпісалі ліст супраць гвалту. Сярод іх – святары і пастары
2020.12.01 18:52

Між тым TUT.by публікуе ліст менскага праваслаўнага святара храму Богаз’яўлення Уладзіслава Багамольнікава, які 19 студзеня таксама абвесціў аб сваёй галадоўцы.

«Планую працягваць, пакуль галадоўку працягвае Ігар. Калі здарыцца непапраўнае, я паспрабую пратрымацца столькі ж дзён, колькі пратрымаўся ён. Спадзяюся, што да гэтага не дойдзе і яму заменяць захаду стрымання на хатні арышт. Ці ён сам адмовіцца ад задумы, калі даведаецца, што цяпер гаворка ідзе не толькі аб ягоным уласным здароўі», – адзначыў святар.

На ягоную думку, Ігар здзяйсняе памылку, бо «ўладам, падобна, абыякава, што з ім стане».

Уладзіслаў Багамольнікаў.
Фота: minda.by

«Я ўпэўнены, што абсалютна ўсе людзі могуць мяняцца. І той чыноўнік, ад каго цяпер залежыць жыццё Ігара Лосіка, можа ўзяць на сябе адказнасць за ягонае жыццё або сысці з пасады, каб не браць адказнасці за іншы варыянт. І перад тым, хто яго зменіць, будзе стаяць той самы выбар. Сёння я напісаў Ігару ліст. Не буду адгаворваць яго, але паведамлю пра сваё рашэнне. Хай ён паступіць, як палічыць патрэбным», – адзначыў айцец Уладзіслаў.

Hавiны
Смерць дзеля перамогі. Сабралі прыклады вядомых галадаванняў па ўсім свеце
2021.01.15 15:54

Блогер і палітычны вязень Ігар Лосік галадуе з 15 снежня 2020 года на знак пратэсту супраць сваёй няволі. Хлопец застаецца за кратамі ды больш за паўгода не бачыў сям’і – жонкі і 2-гадовай дачкі. У сваіх лістах на волю Ігар пастаянна піша пра тое, што мае намер ісці да канца, бо іншых шляхоў выказаць уласную пазіцыю ў яго не засталося.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў