Дваровыя маршы і флэш-мобы, нягледзячы на маразы. Што адбываецца ў краіне 17 студзеня

У Беларусь прыйшлі моцныя маразы. Але традыцыйныя акцыі пратэсту не спыняюцца. Хоць улады ўжо не аднойчы абяцалі іх спыніць. «Белсат» сочыць за падзеямі 162-га дня пратэстаў.

Калі маеце цікавую інфармацыю, фота і відэа, то дасылайце іх нам у Telegram – @BelsatBot, а таксама праз SMS/Viber па нумары +48 519 040 024.

15:25. Дзякуючы моцным маразам усё большую папулярнасць у беларусаў здабывае флэш-моб з фарбаю. Відэа з тым, як гэта выглядае, дасылаюць нашыя чытачы.



15:20. 63-гадовую Алену Гнаўк вінавацяць у «арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Ёй пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Алена Гнаўк у вёсцы Ткачы. Фота: belsat.eu

Сваёй віны Алена не прызнае, хоць і не хавае, што 13 верасня брала ўдзел у маштабнай акцыі пратэсту ў Берасці. Жанчына адмовілася ад адваката і плануе ў судзе абараняць сябе сама.

13:00. «Скарга суседзяў, машына ў цемры, грук у дзверы, на выхад…»

2021 год, як мы памятаем, супадае з календаром 1937 года.

Інвестара, бізнес-анёла і вялікага патрыёта Беларусі Валерыя Астрынскага затрымалі за нацыянальны сцяг.

Валер Астрынскі. Фота: Facebook

З лета на калодзежы побач з хатаю Астрынскага на хутары ў Івейскім раёне вісеў сцяг з Пагоняю. Участковы склаў на яго пратакол за «адзіночны пікет» – нехта з суседзяў нібыта на гэта паскардзіўся. А позна ўвечары Астрынскага затрымалі, цяпер ён у Івейскім РАУС.

12:45. Палітвязню Марфе Рабковай не перадалі ніводнага ліста-віншавання са святамі – днём народзінаў, Новым годам і Калядамі. Пра гэта «Вясне» паведаміў муж Марфы Вадзім Жаромскі. Ёй не аддалі нават ліст пра стан здароўя бацькі, які цяпер лекуецца ад анкалогіі.

17 студзеня сканчаецца чарговы тэрмін утрымання Марфы пад вартай. «Улічваючы загад зверху нікога не выпускаць, цяпер яны думаюць, якім чынам пакінуць Марфу пад вартай і якім недарэчным чынам гэта абгрунтаваць. Ці зрабіць выгляд абгрунтавання», – упэўнены муж Марфы.

Ілюстрацыя Марфы Рабковай ад Amnesty International

12:20. Расея сёння рыхтуецца сустракаць апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, якога спрабавалі атруціць, згодна з журналісцкімі расследаваннямі, супрацоўнікі ФСБ. Фактычна дзякуючы збегу абставінаў Навальны выжыў. Ягонае вяртанне на радзіму шмат хто лічыць выбітным і небяспечным крокам. Расейскія ўлады робяць шмат незразумелых рухаў і рэзанансных навінаў, хаця цяпер на іх глядзіць увесь свет. Яны затрымліваюць журналістаў у маскоўскім аэрапорце, забараняюць здымкі, прыгналі аўтазакі і г. д. Здаецца, што яны разгубленыя. Цалкам магчыма, што Навальнага па прылёце затрымаюць.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Наталия Баталова (@tv_batalova)

11:55. Прыгожае відэа ад смелых беларусак. Ніхто ж не сумняецца, колькі содняў яны атрымаюць за ўдзел у здымках. У нас жа нават пенсіянерак за заняткі скандынаўскай хадзьбой у лесе затрымлівалі.



11:45. Крэатыўныя беларусы не губляюцца ў суворых умовах надвор’я.

11:35. Яскравы флэш-моб у Брылевічах.



11:25. Акцыя супраць дзяржавы гвалту – дзяржавы Лукашэнка і Карпянкова.

Акцыя ў Салігорску. Фота: чытачы Белсат.

11:05. Студэнцкі канал журфаку БДУ Law Verum апублікаваў дакументальны фільм пра пратэставы рух студэнтаў Беларусі. «Сёння мы, студэнты Беларусі, заміж таго каб асвойваць самыя розныя прафесіі, змагаемся за права жыць у мірнай і вольнай краіне. З 1 верасня да сённяшняга дня мы змагаемся за магчымасць змяняць і змяняцца, глядзець у будучыню без страху», – пішуць аўтары ў анатацыі да стужкі.

А вось відэа для добрага настрою.



11:00. Навіны з плошчы Праўды (метро Пятроўшчына). Жыхары пішуць «Белсату»: «Мы даўно не робім новых муралаў, за намі сочаць, нас ганяюць, і адзінае, што паспяваем у абавязковым парадку, – гэта аднавіць нашую Пагоню і павесіць наш сцяг. Мы зараджаныя, мы не зламаныя, вера моцная, прыйдзе патрэбны момант, і мы выйдзем на ўсю моц!!! Маленькае дзякуй ад нас Nivea, Škoda і Tissot. Для нас гэта каштоўна».

Мурал на плошчы Праўды ў Менску: спонсарам ЧС па хакеі ад удзячных жыхароў. Фота: чытачы Белсат

10:45. Стала вядома, што журналістку Галіну Абакунчык аштрафавалі за рэпартаж на «Белсаце». Суд Ленінскага раёну Менску аштрафаваў яе на 50 базавых велічыняў за відэарэпартаж з Маршу суседзяў 29 лістапада 2020 года. Гэта расцанілі як «незаконны выраб прадукцыі СМІ».

10:30. Дваровы марш адбыўся ў раёне Трактарнага пасёлку і велазаводу, на вуліцу выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек з бел-чырвона-белай сімволікай. Акцыі правялі жыхары Курасоўшчыны і Уручча.

Ва Уруччы выходзілі на акцыю і прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.

Нягледзячы на 20-градусны мароз, раніцаю выйшлі жыхары Бараўлянаў, што пад Менскам. «Света – наш прэзідэнт!», «Жыве Беларусь!», «Лукашэнку – у лагеры!» – скандавалі яны.

AB / ІІ belsat.eu

 

Hавiны