Дрон даставіў менчуку ежу за адну хвіліну


Дрон дастаўляе ежу ў Менску. Фота – «The Village»

У сталіцы тэстуюць дастаўку ежы коптэрамі, падае «The village».

Дастаўку ежы паветраным шляхам кампанія «Menu.by» зладзіла супольна з айчынным стартапам «Dronex». Праект запусцілі ў адным з раёнаў Менску, тэставанне пройдзе цягам 2–4 тыдняў.

У дастаўцы пакуль удзельнічае кур’ер, які забірае замову з рэстарацыі, дастаўляе яе да лётнай пляцоўцы, адкуль ужо дрон ляціць да кліента.

Палёт коптэра да кліента заняў 58 секундаў. Агульны час ад моманту афармлення да атрымання замовы – 20 хвілінаў.

Коптэры «DroneX» могуць дастаўляць замовы вагою да 3,5 кг. Фота – «The Village»

Да вясны гэткую форму дастаўку плануюць зрабіць больш даступнай, пашырыўшы зону палётаў на ўвесь Менск.

  • Стартап «DroneX» тры гады таму перамог у конкурсе «Belbiz Battle», а пасля прайшоў праграму паскарэння ў расейскім карпаратыўным акселератары «GenerationS». Кампанія пазіцыянуе сябе як першы ў свеце сэрвіс дастаўкі, які дазваляе не толькі атрымліваць заказы з дапамогай дронаў, але і адпраўляць іх. Для гэтага ўжываюцца пластыкавыя платформы для пасадкі дронаў, якія могуць мантавацца нават на вокны шматкватэрных дамоў.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары