Фільм «Бежанцы 1915-1922»
Дакументальны фільм «Бежанцы 1915-1922» рэжысёра Юрыя Каліны атрымаў III узнагароду ў катэгорыі «Дакументальны фільм з элементамі рэканструкцыі».
Фільм распавядае пра падзеі, якія распачаліся ў 1915 годзе. Расейская армія, якая адступала з заходніх губерняў, пакінула надыходзячай Нямеччыне выпаленую зямлю. Паводле ацэнак гісторыкаў, свае дамы пакінулі каля трох мільёнаў чалавек. Гэта была самая вялікая прымусовая міграцыя ў XX стагоддзі ў гэтым рэгіёне Еўропы.
Тыя, хто перажыў жах паездкі, дабраліся да Дону, Сібіры, Каўказу, Цэнтральнай Азіі. Там яны сталі сведкамі двух рэвалюцый, а таксама крывавай грамадзянскай вайны. Пасля 5-7 гадоў вярнуліся ў свае вёскі, ужо ў адноўленай Польшчы. Пабачылі спаленыя гаспадаркі, голад ды недавер уладаў. Але ўсё роўна цешыліся, бо каля 30 % уцекачоў проста не выжылі.
Гістарычны пераказ тых падзеяў факусаваўся на апісанні вайсковых падзеяў. Вяскоўцы не вялі дзённікаў, а вусныя аповеды збольшага забыліся.
Прэм’ера фільму «Бежанцы 1915-1922» адбылася на «Белсаце» 8 кастрычніка.
На сёлетні фестываль даслалі 80 працаў (фільмы, радыё- і мультымедыяльныя праграмы) з Беларусі, Аўстраліі, Канады, ЗША, Вялікай Брытаніі, Украіны, Чэхіі і Польшчы.
Фестываль арганізуе Фонд Polska-Europa-Polonia у супрацы з Таварыствам польскіх журналістаў і Фондам журналісцкай салідарнасці пры падтрымцы польскай дыяспары.
Глядзіце таксама:
KR/НМ, belsat.eu