Апазіцыянеры ўшанавалі памяць Барыса Нямцова ля расейскай амбасады ў Менску


Ва ўшанаванні памяці Барыса Нямцова, якога забілі ў Маскве 27 лютага 2015 года, прынялі ўдзел лідары АГП, іншых дэмакратычных партый і рухаў, актывісты і прыхільнікі партыі, а таксама неабыякавыя беларусы.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ў ноч на 28 лютага 2015 года літаральна пад сценамі Крамля. Праз два з паловай гады маскоўскі суд прызнаў вінаватымі ў забойстве апазіцыйнага лідара пяцёх нарадзінцаў Чачэніі. Аднак імя таго, хто загадаў забіць Нямцова, афіцыйна правасуддзе гэтак і не назвала.

Стужка навінаў