БНФ патрабуе ад ЦВК адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі кандыдатам на прэзідэнта


У Цэнтральную выбарчую камісію паступіла скарга ад партыі БНФ з патрабаваннем адмовіць у рэгістрацыі кандыдатам на прэзідэнта Аляксандру Лукашэнку. Паводле прэсавай службы партыі, кіраўнік краіны зрабіў шэраг парушэнняў.

У партыі БНФ лічаць, што падставаў для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам на прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі досыць шмат. У прыватнасці, партыя прыводзіць доказы выкарыстання Лукашэнкам адміністратыўнага рэсурсу, выкарыстанне ягонай ініцыятыўнай групай дзяржаўнага фінансавання і іншых матэрыяльных рэсурсаў, стварэнне няроўных умоваў і рэпрэсіі ў дачыненні да іншых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

«Сваю ўласную выбарчую кампанію Лукашэнка таксама вядзе бессаромна, не зважаючы нават на мінімальныя абмежаванні, якія прадугледжаныя выбарчым заканадаўствам. І я лічу недапушчальным пакідаць без належнай ацэнкі беспрэцэдэнтнае злоўжыванне адміністрацыйным рэсурсам, якое мы бачым цягам гэтай выбарчай кампаніі», – пракаментаваў скаргу старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Hавiны
Ці рэальна правесці ў Беларусі забастоўку і чаму гэта турбуе Генпракуратуру?
2020.07.08 17:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў