Беларускія лякарні атрымаюць ад ЕЗ грошы на барацьбу з COVID-19


Восем беларускіх установаў атрымаюць грошы на барацьбу з каронавірусам у межах праграмы транспамежнай супрацы «Польшча-Беларусь-Украіна», якую фінансуе Еўразвяз. Пра гэта паведаміла БелТА.

ЕЗ выдаткуе грошы ўстановам Польшчы, Беларусі і Украіны ў межах праграмы транспамежнай супрацы. Сумесны маніторынгавы камітэт праграмы ўхваліў вылучэнне дадатковых 3 млн еўра на фінансаванне праектаў, што рэалізуюцца ў сферы аховы здароўя. Падтрымку для барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй атрымаюць лякарні і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. За гэтыя сродкі ўдзельнікі 12 трансгранічных праектаў змогуць набыць дадатковае абсталяванне або правесці мерапрыемствы для лепшага рэагавання на крызісную сітуацыю.

Беларусь прадстаўляюць восем бенефіцыяраў. Дадатковую падтрымку атрымаюць Берасцейскія абласныя клінічная і дзіцячая лякарні, Жабінкаўская ЦРБ, упраўленне па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёну Берасце. Сродкі прадугледжаны для клінічнага радзільнага дома Менскай вобласці і клінічнай лякарні сталічнага рэгіёну, у Горадні – для ўніверсітэцкай клінікі і клінічнай лякарні хуткай медычнай дапамогі.

Hавiны
Беларусь возьме ў Сусветнага банку пазыку на барацьбу з COVID-19
2020.04.15 18:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў