У суботу Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Румыніі Клаўса Ёганіса з Нацыянальным днём і 100-годдзем Вялікага аб’яднання гэтай краіны.
У тэлеграме кіраўнік Беларусі апісаў дачыненні абедзвюх краінаў адным сказам.
«Узаемная зацікаўленасць і заснаваны на прынцыпах павагі і даверу сістэмны дыялог паміж нашымі дзяржавамі надалі значны імпульс развіццю двухбаковых адносін у апошнія гады», – гаворыцца ў віншаванні.
Старонка кіраўніка Беларусі падае, што Лукашэнка выказаў у віншаванні надзею, што краіны і далей працягнуць дэманстраваць «станоўчыя вынікі шматпланавай супрацы».
У студзені–верасні 2018 года таваразварот Беларусі з Румыніяй склаў амаль $ 100 млн. Беларусь экспартавала ў Румынію на $ 62 млн, імпартавала – на $ 36,5 млн.
ДД