Беларусаў са святам павіншаваў толькі адзін прэзідэнт


Віншаванне з нагоды абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі апублікавала старонка Анджэя Дуды.

25 сакавіка 1918 году была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. У 100-ую гадавіну гэтай падзеі хачу перадаць усім беларусам, з якім польскі народ аб’яднаны агульнай гісторыяй і культурай, сардэчныя пажаданні ўсяго найлепшага і поспехаў у развіцці сваёй радзімы, – гаворыцца ў звароце польскага прэзідэнта.

Анджэй Дуда стаў першым прэзідэнтам, які павіншаваў беларусаў. Аляксандр Лукашэнка праігнараваў дату.

ДД

Стужка навінаў