Беларусь увяла экалагічны падатак на транзіт нафты па сваёй тэрыторыі


Аляксандр Лукашэнка 10 студзеня падпісаў указ №9 «Аб падаткаабкладанні», перадае БелТА.

З указу вынікае, што для арганізацыяў, якія ажыццяўляюць транспартаванне нафты і нафтапрадуктаў, устаноўлена стаўка падатку на прыбытак у памеры 50 %.

Паводле дакументу, гэта зроблена «у мэтах фармавання крыніцы грашовых сродкаў для ліквідацыі магчымых экалагічных наступстваў у выпадку аварыі на магістральным нафтаправодзе або іншых непрадбачаных сітуацый, звязаных з перамяшчэннем нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі».

Акрамя таго, аб’ектам падаткаабкладання экалагічным падаткам прызнана транзітнае транспартаванне па тэрыторыі Беларусі нафты і нафтапрадуктаў магістральнымі трубаправодамі.

Нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры.
Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

***

КА belsat.eu

Стужка навінаў