Агулам за перамогу пазмагаюцца 11 пісьменнікаў, сярод якіх таксама Людміла Уліцкая, Сяргей Салаух, Аляксей Іваноў ды іншыя. Імёны трох фіналістаў прэміі абвесцяць на ўрачыстай цырымоніі ў снежні сёлета.
Саша Філіпенка ўдзельнічае ў конкурсе са сваім трэцім раманам «Цкаванне». У новай кнізе аўтар апісвае пераслед незалежнага журналіста ў сучаснай Расеі. Прэзентацыя «Цкавання» ўжо адбылася ў Беларусі ды Расеі.
Пісьменнік і журналіст, лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 году Саша Філіпенка працаваў на «Першым канале», у тым ліку пісаў сцэнары да праграмаў ««Прожекторпэрисхилтон», «Мультличности», «YestardayLive». Цяпер з’яўляецца вядоўцам тэлеканалу «Дождж», піша для часопісаў «Сноб» і «GQ». Адзін з маштабных праектаў журналіста – тэлешоу «Вячэрні Герасімец».
Нацыянальную прэмію «Вялікая кніга» заснавалі ў 2005 годзе Цэнтр падтрымання айчыннай славеснасці. Яе прызавы фонд з’яўляецца найбуйнейшым сярод літаратурных узнагарод Расеі і краін СНД. Грашовы эквівалент першай прэміі складае 3 млн рублёў (45 тысяч долараў), другі – 1,5 млн рублёў, трэці – 1 млн рублёў.
ДР, belsat.eu