Беларусь размесціць у Расеі дзяржаблігацыі на суму да 30 мільярдаў расейскіх рублёў


Беларусь цягам бліжэйшых двух гадоў размесціць дзяржаўныя аблігацыі ў Расеі ў памеры да 30 мільярдаў расейскіх рублёў (каля 466мільёнаў долараў ЗША). Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савету міністраў Беларусі, якая апублікавана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Міністэрства фінансаў мае намер рэалізаваць у 2019-2020 гадах эмісіі дзяржаўных каштоўных папераў Рэспублікі Беларусі ў суме да 30 мільярдаў расейскіх рублёў (уключна) з тэрмінам абарачэння не менш за 1092 дзён на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі», – адзначаецца ў дакуменце, падпісаным прэм’ер-міністрам краіны Сяргеем Румасам.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў