Беларусь і Расея рыхтуюць новыя маштабныя сумесныя вучэнні – «Шчыт Саюзу»

ВІДЭА

Расейскія САУ ў Беларусі падчас вучэнняў "Захад-2017"

Камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі Узброеных сілаў РФ Андрэй Картаполаў заявіў, што падрыхтоўка да сумесных аператыўных вучэнняў Расеі і Беларусі «Шчыт Саюзу – 2019» ужо пачалася.

Пра гэта ён заявіў у сваім выступе на канферэнцыі ў Менску, падкрэсліўшы ў сваю чаргу, што блок NATO «працягвае нарошчваць баявыя магчымасці сваёй групоўкі ва Усходняй Еўропе».

Намеснік начальніка Генштаба Беларусі генерал-маёр Павел Муравейка, адзначыў, што ў апошні час паўстаў шэраг пытанняў, па якіх трэба ўзгадніць пазіцыі ў рамках Рэгіянальнай групоўкі войскаў.

«Гэта датычыцца перш за ўсё арганізацыі кіравання войскамі, сумеснага ўжывання пілатуемай і беспілотнай авіяцыі, узаемадзеяння паміж сіламі тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і расейскай часткі Рэгіянальная групоўкі войскаў», – падкрэсліў генерал-маёр.

Ён таксама дадаў, што Беларусь хацела бы вывучыць сірыйскі досвед расейскай арміі.

«Шчыт Саюзу» – гэта буйнамаштабныя вучэнні Беларусі і Расеі, якія праводзіліся ўжо тройчы (у 2006 годзе на беларускай тэрыторыі, у 2011 і 2015 гг. – на тэрыторыі РФ). У 2015 годзе яны адбыліся ў Пскоўскай і Ленінградскай абласцях – з беларускага боку тады былі задзейнічаныя больш за 1300 вайскоўцаў.

Мяркуецца, што ў 2019 годзе вучэнні таксама пройдуць у Расеі.

ІІ, belsat.eu, паводле rg.ru

Глядзі таксама
Каментары