Беларусь і Расея не паспяваюць з рэалізацыяй пагаднення пра роўмінг


Паміж Беларуссю і Расеяй праз COVID-19 запаволілася дакументальнае афармленне пагадненняў пра скасаванне роўмінгу. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Краіны працуюць над адменай роўмінгу з 2017 года. У снежні 2019 года Беларусь і Расея зацвердзілі адпаведную дарожную мапа.

Але, нягледзячы на запавольванне афармлення дакументаў праз пандэмію каронавіруса, змена тэрмінаў, зафіксаваных дарожнай мапай, у цяперашні час не плануецца, паведамілі ў Мінсувязі.

Дарожная мапа прадугледжвае аднамомантавае – у верасні 2020 года – уступленне ў моц дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках трох этапаў. Першы этап прадугледжвае ўстанаўленне адзінай стаўкі міжнароднага інтэрканекту для роўмінгавых званкоў ва ўзаемаразліках аператараў Беларусі і Расеі, другі – зніжэнне аператарамі дзвюх краін міжаператарскіх аптовых тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу, трэці – фармаванне абаненцкіх рознічных тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу.

Hавiны
Расея пагадзілася адмяніць роўмінг. Чарга за Беларуссю
2019.12.22 16:38

Па выніках выканання першага і другога этапаў чакаецца падпісанне 22 пагадненняў паміж аператарамі сувязі дзвюх дзяржаў.

Зараз адзначаецца адставанне ад вызначанага графіку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў