Візы будуць па € 35. Беларусь і ЕЗ падпісалі пагадненне


8 студзеня Беларусь і Еўрапейскі Звяз падпісалі дамову пра спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісію.

Ад Беларусі дакументы падпіша міністр замежных справаў Уладзімір Макей. З боку ЕЗ — намеснік прэм’ер-міністра — міністр унутраных спраў Рэспублікі Харватыя Давор Бажыновіч (ад імя харвацкага старшынства ў Еўрапейскім Звязе) і Еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан.

Hавiны
МЗС: некалькі месяцаў беларусы будуць плаціць за візы € 80
2019.12.20 19:04

Спрашчэнне візавага рэжыму прадугледжвае, сярод іншага, зніжэнне кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў да € 35.

Нагадаем, што з 2 лютага пачынае дзейнічаць новым Візавы кодэкс Еўразвязу, у выніку чаго на некаторы час візы ў ЕЗ для грамадзянаў Беларусі могуць падаражэць да € 80. Пасля чаго віза патаннее да € 35.

У афіцыйным прэс-рэлізе Еўракамісіі гаворыцца, што дамова ўтупіць у сілу ў чэрвені 2020.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў