Беларусь хоча ратыфікаваць візавае пагадненне з ЕЗ праз тыдзень


Беларускія дэпутаты плануюць ратыфікаваць пагадненні з Еўрапейскім Звязам аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі на адкрыцці вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта распавёў кіраўнік Камісіі міжнародных справаў Андрэй Савіных.

«Мяркуем, што дадзеныя пагадненні будуць ратыфікаваны ў прыярытэтным парадку – 2, максімум 3 красавіка», – заявіў дэпутат, паведамляе TUT.by.

24 сакавіка Камісія па міжнародных справах сабралася на паседжанне, каб разгледзець абодва пагадненні. Пасля гэтага праект пагадненняў перададуць у Савет Палаты прадстаўнікоў і на ратыфікацыю.

Паводле Савіных, візавае пагадненне ўжо павінна будзе працаваць, калі эпідэмія каронавіруса пойдзе на спад і людзі вернуцца да падарожжаў.

Hавiны
Савіных лічыць, што Беларусь ратыфікуе пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму да чэрвеня
2020.01.13 08:43

8 студзеня Беларусь і Еўрапейскі Звяз падпісалі дамову пра спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісію.

Спрашчэнне візавага рэжыму прадугледжвае, сярод іншага, зніжэнне кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў да € 35.

Нагадаем, што з 2 лютага пачынае дзейнічаць новым Візавы кодэкс Еўразвязу, у выніку чаго на некаторы час візы ў ЕЗ для грамадзянаў Беларусі могуць падаражэць да € 80. Пасля чаго віза патаннее да € 35.

У афіцыйным прэс-рэлізе Еўракамісіі гаворыцца, што дамова ўступіць у сілу ў чэрвені 2020.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў