Беларусь абагнала ЗША у коштах на бензін


Паліва ў Беларусі з 25 лістапада ізноў падаражэе. Традыцыйна кошты вырастуць на адну капейку.

Паводле «Белнафтахіму» павелічэнне коштаў не закране бензін АІ 92. Цана на гэтае паліва застанецца 1 рубель 42 капейкі. А вось АІ 95, як і дызельнае паліва – 1.52 капейкі. Літр АІ-98 будзе каштаваць 1,73 рубля.

У шэрагу краінаў зніжэнне сусветных коштаў на нафту выклікала ў зніжэнне коштаў і на бензін. У выніку ўжо каторы дзень кошты на паліва ў ЗША ніжэйшыя, чым у нашай краіне. Сярэдні кошт літра бензіну ў Злучаных Штатах складае 0,683 долара. У Беларусі ж сярэдні кошт паліва па стане на 24 лістапада складае 0.72 долара. Пры гэтым «Белнафтахім» не мае намеру адмовіцца ад росту коштаў на аўтамабільнае паліва.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары