Асад і ягоныя праціўнікі збяруцца ў Казахстане


Апазіцыя сірыйскага прэзідэнта заяўляе, што гатовая пакласці канец грамадзянскай вайне.

Сірыйская апазіцыя заяўляе, што гатовая зрабіць апошні крок у спробах пакласці канец шасцігадовай грамадзянскай вайне ў Сірыі, і возьме ўдзел у мірных перамовах, арганізаваных Турцыяй і Расеяй у Казахстане на наступным тыдні.

  • «Ісламскае войска» – кааліцыя сірыйскіх паўстанцаў ісламісцкага напрамку, раней была вядомая як «Ліва аль-Іслам». Кантралюе тэрыторыю аазісу Гута ў наваколлі Дамаску. Падтрымліваецца Саудаўскай Аравіяй і Турцыяй. Вядзе баявыя дзеянні як з урадавымі войскамі, гэтак і Ісламскай дзяржавай. Сірыйскі ўрад залічыў ІВ лік тэрарыстычных арганізацыяў.

Яны распачнуцца імаверна ўжо ў наступны панядзелак, 23 студзеня. У перамовах возьмуць удзел прадстаўнікі Башара Асада і сірыйская апазіцыя, а таксама Расея, Турцыя і Іран. Запрашэнне атрымала і новая адміністрацыя Доналда Трампа. Пра яе ўдзел пакуль нічога не вядома.

«Усе паўстанцы едуць у Астану. Усе пагадзіліся», – цытуе Мухамэда Алюша, ключавую фігуру «Ісламскага войска», «The Guardian».

ДД

Стужка навінаў