Арыштавалі падлеткаў, якія ўчынілі разню ў пермскай школе


Двое непаўналетніх, якія абвінавачваюцца ў замаху на забойства дзяцей і настаўніцы ў пермскай школе №127, арыштаваныя на два месяцы.

Следства афіцыйна прад’явіла падлеткам абвінавачванне па артыкуле «замах на забойства двух і больш асоб, у тым ліку малалетніх, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове».

Як перадае расейская служба Бі-бі-сі, суд выбраў ім арышт у якасці меры стрымання на выязным пасяджэнні, якое прайшло ў гарадской лякарні ў сераду.

Абодва меркаваныя зачыншчыкі разні – 16-гадовы Л. і 15-гадовы С. – знаходзяцца ў шпітальным блоку пад аховай. Судовыя паседжанні таксама адбылі ў шпіталі ля іхніх ложкаў.

Нагадаем, раніцай 15 студзеня ў школе ў Пермі двое падлеткаў учынілі бойку на нажах, у выніку пацярпелі 15 чалавек.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў