Аператара Сяргея Кавалёва аштрафавалі за стрым з прэс-канферэнацыі ў «Паедзем паядзім»


Сяргей Кавалёў на ўваходзе ў РУУС

Аператар Сяргей Кавалёў атрымаў па пошце судовую пастанову, у якой гаворыцца пра штраф у 980 рублёў.

Яго прызначылі за стрым з прэс-канферэнцыі ў рэстарацыі «Паедзем паядзім», які наш сайт вёў 20 ліпеня. Грашовае пакаранне прызначыла суддзя суда Бабруйскага раёну і Бабруйску Алена Гормаш.

З суда тэлефанавалі Сяргею Кавалёву і папярэдзілі пра паседжанне. Журналіст на яго не пайшоў, адпаведна справу разгледзелі без яго. Тыдзень таму стала вядома, што за стрым з рэстарацыі ў Курапатах пакаралі і журналістку Кацярыну Андрэеву – ёй прызначылі 1225 рублёў штрафу.

Журналіст аплаціў штраф манетамі, якія назбіраў ледзь не мяшок

Гэта не першы штраф Сяргею Кавалёву ў гэтым годзе. 9 жніўня яго аштрафавалі на 40 базавых за стрым ля рэстарацыі «Гранд Кушавель», а 28 чэрвеня – на 30 базавых за стрым з Дня прафсаюзаў. У выніку агульная сума штрафаў аператару склала 2695 рублёў.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары