Амбасада ЗША у Менску выступіла з асуджэннем акту вандалізму ў Курапатах


Амбасада ЗША ў Менску выказвае глыбокую занепакоенасць знішчэннем 1 лютага мемарыяльнай лавы, усталяванай у Курапатах у дар беларускаму народу прэзідэнтам Білам Клінтанам дваццаць пяць гадоў таму.

“Мы заклікаем беларускія ўлады правесці расследаванне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Мы перакананыя, што гэты ўчынак выклікае агіду ў грамадзянаў і ўладаў Беларусі. Знішчэнне лавы не адаб’ецца на падтрыманні з боку ЗША незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, а таксама той канструктыўнай ролі, якую Беларусь адыгрывае ў рэгіёне”, – адзначаецца ў паведамленні амбасады ЗША.

Вандалы могуць знішчыць лаву, але не тое, што яна сабой увасабляе. Месца роздуму для наведнікаў Курапатаў, лава сімвалізуе такія агульныя каштоўнасці, як рашучае супрацьстаянне тыраніі і тэрору, і надзею, што падзеі, якія адбыліся тут восемдзесят гадоў таму, болей нідзе і ніколі не паўторацца.

Hавiны
Вандалы ў Курапатах чарговы раз разбілі «лаву Клінтана»
2019.02.01 21:30

СК, belsat.eu

Стужка навінаў