5-гадовы «чачэнскі Шварцнэгер» адціснуўся больш за 4 тыс. разоў. Кадыраў падарыў яму «Mercedes»


Рахім Курыеў адціснуўся 4105 разоў без перапынку за 2 гадзіны 25 хвілін, пабіўшы тым самым сусветны рэкорд. Аднак дасягненне не прыняла камісія Кнігі рэкордаў Гінэса ў Расеі праз «нязначныя заўвагі».

Кіраўнік Чачэніі абурыўся і падарыў хлопцу дарагое аўта са свайго фонду, выказаўшы спадзеў, што малы асілак паўторыць рэкорд для адмысловай камісіі.

«Няхай цябе бацька возіць. Ты варты найлепшага», – сказаў кіраўнік Чачэніі Рахіму.

Рахім паказаў звае спартовыя здольнасці на капоце свайго новага «Мэрсэдэсу» і запэўніў Кадырава, што ўжо на наступным тыдні гатовы адціснуцца 5 тыс. разоў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў