Былога следчага асудзілі на 1,5 года калоніі за ўдзел у пратэстах


Суддзя Заводскага раёна Касцюкевіч прызнала палітвязня Аляксея Зікеева вінаватым паводле арт.342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Вырак быў агучаны 29 кастрычніка, паведамляе ПЦ «Вясна».

Палітвязню прызначылі пакаранне тэрмінам 1,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пад вартай Аляксей знаходзіцца з 17 чэрвеня 2021 года.

Аляксей Зікееў.
Фота: viasna96 / Telegram

Аляксей Зікееў – мянчук, жанаты, мае 6-гадовага сына. У яго вышэйшая адукацыя, да затрымання працаваў дырэктарам. Таксама ён былы старэйшы следчы, а падчас выбарчай кампаніі 2020 года далучыўся да каманды Валерыя Цапкалы.

Зікеева прызналі вінаватым у тым, што ён удзельнічаў у пратэставых маршах у Менску 16, 23, 30 жніўня 2020 года, а таксама 6 верасня 2020 года. Згодна з абвінавачаннем, ён далучыўся да групы грамадзян, пляскаў у ладкі, выкрыкваў лозунгі, перашкаджаў руху транспарту.

У спрэчках пракурор сказаў, што віна Аляксея цалкам даказаная. Ён запатрабаваў для яго 1,5 года калоніі, з чым у выніку пагадзіўся суддзя. Абаронца адзначыў, што няма ніводнага доказу парушэння групавых дзеянняў грамадска-палітычнага характару, акрамя чатырох сэлфі з тэлефона.

У апошнім слове Зікееў прамовіў:

«За той час, што я знаходзіўся ў СІЗА, я прыйшоў да высновы, што няма нічога даражэйшага за сямʼю – ніякія грошы, нічога. У мяне ёсць адна просьба: не пазбаўляць мяне свабоды, каб я змог вярнуцца да сваёй сямʼі, выхоўваць дзіця, і мне не давялося б тлумачыць яму, чаму яго тата адсутнічаў дома. І проста працягваць далей быць грамадзянінам сваёй краіны, я нічога нікому дрэннага не зрабіў, я заўсёды аказваў дапамогу».

Артыкулы
Новае абвінавачванне журналісту Дзянісу Івашыну ў «здрадзе дзяржаве» пацвердзілася
2021.10.30 20:29
  • Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Цягам года ўва ўсёй краіне былі распачатыя больш за 5 тысяч крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. На дзень 31 кастрычніка 831 асоба прызнаная палітычнымі вязнямі.
  • З лета 2020 года тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, каля 35 000 чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Згодна з рознымі ацэнкамі, ад 5 да 20 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.
Артыкулы
«Калі праляталі над Нёманам, хацеў надзець парашут і саскочыць з самалёта». Былы палітзняволены Фурманаў у Вільні
2021.10.30 18:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў