«Экадом» ліквідавалі і абавязалі вярнуць 87 рублёў


Вярхоўны суд 31 жніўня ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Экадом», паведаміла на Facebook заснавальніца аб’яднання Ірына Сухій.

Лагатып аб’яднання «Экадом». Выява: ecohome-ngo.by

Арганізацыю таксама абавязалі кампенсаваць 87 рублёў судовых выдаткаў.

У пачатку ліпеня Міністэрства юстыцыі пачала пазапланавую праверку «Экадому». У межах праверкі выявілі парушэнні, вынеслі пісьмовае папярэджанне і ў выніку звярнуліся ў Вярхоўны суд з пазовам аб ліквідацыі. «Экадом» спрабаваў абскардзіць папярэджанні, але не здолеў.

У дырэктаркі грамадскай арганізацыі «Экадом» Марыны Дубінай у сярэдзіне ліпеня праводзілі ператрус у межах справаў за «Масавыя беспарадкі» і «Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

«Экадом» існуе ўжо 25 гадоў, называе сваёй мэтай прасоўванне экалагічна прыязнага ладу жыцця і ідэяў устойлівага развіцця. Чальцамі арганізацыі, пішуць на сайце, з’яўляюцца 82 чалавекі.

Аналітыка
Ліквідуюць – і што далей? Чаго чакаць няўрадавым арганізацыям і беларусам
2021.07.23 19:45

АА belsat.eu

Стужка навінаў