NATO абмежавала беларускім дыпламатам доступ да сваёй штаб-кватэры

Кіраўніцтва паўночнаатлантычнага альянсу прыняло рашэнне абмежаваць доступ у штаб-кватэру афіцыйным асобам Беларусі. Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг.

Генсакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў, што ў штаб-кватэру альянсу абмежавалі доступ афіцыйным асобам Беларусі. Паводле яго словаў, такая захада абгрунтаваная «бяспекай».

Раней кіраўнік альянсу асудзіў прымусовую пасадкі ў Менску рэйса «Ryanair» Афіны – Вільня, падчас якой арыштавалі журналіста Рамана Пратасевіча і яго сяброўку Сафію Сапегу. Рада NATO заклікала афіцыйны Менск «неадкладна і безумоўна» вызваліць Пратасевіча і Сапегу.

Еўразвяз і NATO абмяркуюць пасадку самалёта Менскам. Магчымыя новыя санкцыі

 

23 траўня самалёт «Ryanair», які ляцеў з Афінаў у Вільню, зрабіў вымушаную пасадку ў Менску праз інфармацыю аб «мініраванні», якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. У Менску затрымалі прынамсі двух пасажыраў: блогера Рамана Пратасевіча і ягоную сяброўку Сафію Сапегу. Астатніх пасажыраў адпусцілі пад вечар. Гендырэктар «Ryanair» назваў перанакіраванне самалёта ў Менск «дзяржаўным пірацтвам», прэм’ер-міністр Польшчы з «дзяржаўным тэрарызмам».

24 траўня Саміт Еўразвязу прыняў рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўразвяз. Рашэнне можа набыць моц, калі яго зацвердзяць на ўзроўні еўрапейскіх міністраў. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі склікае 27 траўня тэрміновае паседжанне праз сітуацыю ў Беларусі. Францыя і Вялікая Брытанія забаранілі палёты «Белавіі», Украіна спыніла авіязлучэнне, Літва не пускае самалёты з беларускай паветранай прасторы і не выпускае ў яе. Шэраг авіякампаніяў вядзе самалёты ў аблёт Беларусі.

Генеральны сакратар NATO заклікаў вызваліць Пратасевіча і расследаваць «небяспечную прымусовую пасадку»

СК belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны