Мікалаю Казлову выставілі абвінавачанне ў раскрыцці звестак следства


Супраць Мікалая Казлова, старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і даверанай асобе Святланы Ціханоўскай, заведзеная крымінальная справа паводле арт. 407 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «Разгалашэнне звестак папярэдняга следства». 30 чэрвеня палітыку прад’явілі абвінавачванне. Пра гэта паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Са старшыні АГП узялі падпіску аб нявыездзе. Казлову пагражае штраф або арышт.

Увесну палітык адседзеў 15 содняў за адмову даць падпіску пра неразгалошванні ў «справе Каардынацыйнай рады». Пасля чаго была заведзеная крымінальная справа.

Hавiны
Супраць старшыні АГП Мікалая Казлова распачалі крымінальную справу
2021.03.10 16:32

У каментары радыё «Свабода» Мікалай Казлоў пацвердзіў, што новая крымінальная справа звязаная з той самай адмоваю даць падпіску, але адначасова зазначыў, што «там так усё намяшана, што цяжка нешта вылучыць».

Пасля вызвалення з Акрэсціна Казлоў распавядаў пра невыносныя ўмовы ўтрымання вязняў – што людзі спяць на падлозе, няма матрацаў, камеры перанаселеныя, у зняволеных забіраюць паперу і асадку, пазбаўляюць магчымасці пісаць лісты, у камеру заліваюць хлёрку.

Hавiны
Мікалай Казлоў распавёў пра катаванні ў зняволенні
2021.04.08 16:27

Палітыка вывозілі з ЦІПу пасля сканчэння тэрміну пакарання ў кайданках з заціснутаю паміж каленямі галавою і выкінулі з машыны за горадам.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў